Кірырыша («вялікая панна») — багіня зямлі ў старажытным Эламе.

Імя Кірырышы сустракаецца ў эламскіх надпісах з пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. Мяркуецца, што яе культ квітнеў на паўднёвым усходзе краіны. У надпісе валадара Хумбан-Нумены (сярэдзіна XIII ст. да н. э.) называецца разам з багамі Ліяна, эламскага порта на месцы сучаснага Бушэра. Некаторыя археолагі лічаць, што звычай пахавання пальм у Ліяне быў звязаны з шанаваннем Кірырышы. У архівах Персепаліса яна пазначалася клінапісным знакам «зямля».

Звычайна паказвалася як жонка бога вады Напірышы, у Сузах, дзе яе звалі маці ўсіх багоў, магла адыгрываць ролю жонкі Хумбана.

Літаратура

Спасылкі Koch, H. Theology and Worship in Elam and Achaemenid Iran User-submitted name Kiririsha - Behind the Name

Катэгорыя:Багіня-Маці Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Багі паводле алфавіта