Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрада імя Шчорса, арганізаванага ў маі 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Мінскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Радашковіцкага раёнаў. 4 ліпеня 1944 года брыгада (1120 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Шчорса; атрад «Перамога»; атрад імя Мікаяна; атрад імя Калініна; кавалерыйскі атрад імя Чапаева; атрад імя Ракасоўскага; атрад імя Шчарбакова; атрад імя Кастуся Каліноўскага.

Камандаванне Камандзір С. С. Ключнік

Камісар І. Б. Леванкоў

Начальнік штаба А. С. Шрубко

Гісторыя У лютым — ліпені 1944 года партызаны падарвалі 23 эшалоны, разбурылі каля 150 м. чыгуначнага палатна. Правялі больш за 60 баёў, знішчылі каля 60 аўтамашын ворага.

Памяць У 1966 годзе ў вёсцы Траскоўшчына Мінскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе