Ёкубас Шэрнас (; 14 чэрвеня 1888, Біржай — 31 ліпеня 1926, Каўнас) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, юрыст, журналіст, настаўнік і банкір, сябар Літоўскай Тарыбы, адзін з падпісантаў Акта аб незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года.

Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, які скончыў у 1914 годзе. Пасля вяртання ў Літву працаваў у Вільні: быў настаўнікам мясцовай гімназіі, рэдагаваў газету «Літоўскія навіны» (). Удзельнічаў у арганізацыі канферэнцыі 1917 года ў Вільні, пасля якой быў абраны сябрам Літоўскай Тарыбы. 16 лютага 1918 года сярод іншых падпісаў Акт аб незалежнасці Літвы.

Пасля здабыцця Літвой незалежнасці працаваў у міністэрстве ўнутраных спраў, у фарміраванні якога ўдзельнічаў. Заснаваў і стаў кіраўніком газеты «Самакіраванне» (). Пазней прызначаны ўрадам на пасаду кіраўніка гандлёва-прамысловага банка ў Каўнасе.

Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Юрысты Літвы Катэгорыя:Эканамісты Літвы Катэгорыя:Журналісты Літвы