Кірыл Рыгоравіч Вількот (, в. Клыні, Куранецкая воласць, Вілейскі павет, Віленская губерня — , г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — брыгадзір экскаватаршчыкаў, Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Біяграфія З дзяцінства працаваў парабкам і быў непісьменным. Увосень 1930 годзе перайшоў на тэрыторыю Савецкай Беларусі, дзе ў той час жылі і працавалі двое яго старэйшых братоў. У БССР скончыў курсы па ліквідацыі непісьменнасці і Гомельскія курсы трактарыстаў, працаваў у адным з саўгасаў Мінскай вобласці. У 1937 годзе разам з братамі быў рэпрэсаваны, адбываў пакаранне на залатых капальнях Магаданскай вобласці (рэабілітаваны ў 1956 годзе).

У 1942 годзе скончыў курсы экскаватаршчыкаў, працаваў машыністам кар’ернага экскаватара. У 1950 годзе ўзначаліў брыгаду экскаватаршчыкаў, якая ў 1956 годзе выпрацавала больш за 200 тыс. кубаметраў грунту. Пастаянна ўдасканальваў метады работы, перадаваў свой вопыт іншым машыністам. Свае напрацоўкі надрукаваў у брашуры «Мой опыт работы на экскаваторе» (Магадан, 1956).

У чэрвені 1961 года стаў Героем Сацыялістычнай Працы. У 1963 годзе пераехаў у Пермскую вобласць, працаваў брыгадзірам экскаватаршчыкаў СМУ-1 трэста «Спецбуд».

Пасля выхаду на заслужаны адпачынак вярнуўся ў Беларусь, жыў у Рэчыцы.

Узнагароды Быў узнагароджаны ордэнам Леніна (1961), медалём «За працоўную доблесць» (1960), выбіраўся дэлегатам XXII з’езда КПСС, дэлегатам XIII з’езда прафсаюзаў СССР.

Літаратура Герои труда : [очерки / сост. и ред. Б. Грин]. — 2-е изд. — Пермь, 1975. — C. 60-63. Кровавая граница / А. Л. Заерко. — Минск, 2002. — С. 99-100, 106—108, 203—207.

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Вязні ГУЛАГа Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне