Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж  — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Адкрыты ў 1931 годзе як сельскагаспадарчы тэхнікум. З 1935 года — Смілавіцкі тэхнікум раслінаводства і паляводства. У 1960 годзе Смілавіцкі агранамічны тэхнікум пераўтвораны ў зоаветэрынарны. З сакавіка 2002 года — Смілавіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы тэхнікум. У ліпені 2002 года ў выніку рэарганізацыі шляхам аб’яднання Смілавіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага тэхнікума і Беларускага завочнага сельскагаспадарчага тэхнікума створаны Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Літаратура Смиловичский зооветеринарный техникум / Подгот. В. И. Суконкин. ― Минск : Ураджай, 1981. (БА176263)

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінскай вобласці Катэгорыя:Смілавічы Катэгорыя:1931 год у Беларусі Катэгорыя:Каледжы Беларусі