Белару́скае культу́рнае тавары́ства «Белаве́жа» ў Аргенціне. Існавала ў 1938—1949 гадах. На 1942 год аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў. Пры таварыстве дзейнічалі жаночая і маладзёжная секцыі, драматычны гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1000 тамоў). У маі 1939 года увайшло ў Федэрацыю беларускіх арганізацый у Аргенціне і разам з ёй у 1941 годзе далучылася да Славянскага саюза Аргенціны — аб’яднання прасавецкай, пракамуністычнай арыентацыі. З 1945 года называлася Беларускае таварыства Я. Коласа. Дзейнасць таварыства забаронена пасля асуджэння аргенцінскімі ўладамі Славянскага саюза як антыдзяржаўнай арганізацыі.

Літаратура

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Аргенціны