Помнік у памяць вайны 1812 года — былы помнік у Клясціцах Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіўся паблізу царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Апісанне Устаноўлены ў 1857 годзе у памяць бітвы пад Клясціцамі 1812 года па мадэлі архітэктара Антоніа Адаміні. Уяўляў сабою востраканечную васьмібаковую піраміду з купалам і пазалочаным крыжам. У 1930-я гады помнік разбураны. У 1962 годзе прыкладна ў тым месцы, дзе стаяў манумент, устанавілі «Помнік у гонар перамогі рускіх войскаў»; у 1992 годзе ён быў дэмантаваны.

Літаратура

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1857 годзе Катэгорыя:1857 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1930-я гады Катэгорыя:Славутасці Расонскага раёна Катэгорыя:Помнікі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Клясціцы Катэгорыя:Вайна 1812 года ў помніках Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі