Лячэбны факультэт ВДМУ — структурнае падраздзяленне Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Апісанне Факультэт рыхтуе правізараў па спецыяльнасці «Фармацыя» для Рэспублікі Беларусь, а таксама магістраў фармацыі для замежных краін (Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, Іарданіі, Каралеўства Марока, Туніса і інш.).

Кафедры У структуры факультэта (загад рэктара ад 01.10.2020 № 246-уч) наступныя кафедры:

анестэзіялогіі і рэаніматалогіі з курсам ФПК і ПК; акушэрства і гінекалогіі; анатоміі чалавека; гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі; шпітальнай тэрапіі з курсам ФПК і ПК; шпітальнай хірургіі з курсам ФПК і ПК; дэрматавенералогіі і касметалогіі; клінічнай імуналогіі і алергалогіі з курсам ФПК і ПК; медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі; медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры з курсам ФПК і ПК; неўралогіі і нейрахірургіі; нармальнай фізіялогіі; агульнай урачэбнай практыкі; агульнай і клінічнай біяхіміі з курсам ФПК і ПК; агульнай хірургіі; грамадскага здароўя і аховы здароўя з курсам ФПК і ПК; анкалогіі з курсам ФПК і ПК; аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі; отарыналарынгалогіі; афтальмалогіі; паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны з курсам ФПК і ПК; паталагічнай фізіялогіі; педыятрыі; прапедэўтыкі ўнутраных хвароб; псіхіятрыі і наркалогіі з курсам ФПК і ПК; траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі; факультэцкай тэрапіі і кардыялогіі з курсам ФПК і ПК; факультэцкай хірургіі; фтызіяпульманалогіі з курсам ФПК і ПК; экалагічнай і прафілактычнай медыцыны.

Дэканы

Файвіш Мордухавіч Гурэвіч Г. І. Коган (1937), Н. Л. Крычэўскі (1939), В. В. Каробка (1939—1941), Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян (1952—1955) Е. С. Кеціладзэ (1957—1959), Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (1959—1964) Н. П. Леткіна (1965—1967) Ганна Фларыянаўна Катовіч (1967—1969) Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч (1969—1970), Мікалай Фядосавіч Лызікаў (1970—1976), Яўгеній Восіпавіч Непакойчыцкі (1971—1976), Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка (1976—1985), Юрый Барысавіч Мартаў (1985—1989), Міхаіл Аляксандравіч Нікольскі (1989—1997). Н. Ю. Канявалава (1997—2006) Валерый Міхайлавіч Сямёнаў (2006—2014) Ірына Уладзіміраўна Гарадзецкая (2014—2018) Марына Пятроўна Фаміна (з 2018)

Спасылкі Лячэбны факультэт