Алег Паўлавіч Шапелін (, в. Баршчова, Раднікоўскі раён, Іванаўская вобласць, Расія — ) — урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1973).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1947; аспірантура, 1959).
Працаваў у Благавешчанскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1962), Уладзівастоцкім медыцынскім інстытуце (1962—1977, загадчык кафедры гігіены), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1978—1999, прафесар кафедры агульнай гігіены, у 1978—1998 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гігіена працы; прафпаталогія; прамысловая экалогія; навуковае абгрунтаванне прафілактычных мерапрыемстваў на прадпрыемствах суднабудаўнічай і суднарэмонтнай прамысловасці ў Далёкаўсходнім рэгіёне; праблемы медыцынскай адукацыі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Літаратура Гигиена труда и состояние здоровья рабочих предприятий судоремонтной промышленности : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 756 / О. П. Шепелин. — Ленинград, 1971. Влияние импульсного и стабильного шума на отдельные функции организма в производственных и экспериментальных условиях : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Шепелин О. П. — Ленинград, 1959. Память сердца : избранное : стихи / Олег Шепелин. ― Витебск, 2007.
Шепелин Олег Павлович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001. — С. 46. Олег Павлович Шепелин : [к 60-летию со дня рождения] // Медвузовец / [Витебский государственный медицинский университет]. — 1999. — Ноябрь (№ 11). — С. 4.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР