Міжнародны саюз маладых сацыялістаў (IUSY) — міжнародная маладзёжная арганізацыя, якая аб'ядноўвае маладзёжныя арганізацыі сацыялістычнай, сацыял-дэмакратычнай і лейбарысцкай накіраванасці з больш 100 дзяржаў. Беларусь у арганізацыі прадстаўлена арганізацыяй «Маладая Грамада».

Арганізацыя была створана ў 1907 годзе на ўстаноўчай канферэнцыі ў Штутгарце пад назвай Сацыялістычны інтэрнацыянал моладзі як маладзёжнае крыло Рабочага інтэрнацыянала. Першым прэзідэнтам СІМ з'яўляўся Карл Лібкнехт. У 1946 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, СІМ быў пераўтвораны ў Міжнародны саюз маладых сацыялістаў і стаў пад крыло Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.

Спасылкі Афіцыйны сайт IUSY

Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1907 годзе Катэгорыя:Сацыялізм Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Маладзёжныя палітычныя арганізацыі