Рамуальд Кастравіцкі (; ? — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Сын Казіміра Кастравіцкага.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе. У 1827—1830 і 1839—1844 гадах займаў пасаду маршалка шляхты Лідскага паветаЛаўрэш Леанід.Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 13-19..

У 1826 г. адбыўся падзел маёмасці бацькі паміж сынамі Рамуальдам і Геранімам. Рамуальд атрымаў у спадчыну маёнтак Малое МажэйкаваЛаўрэш, Л. Л. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс / Л. Л. Лаўрэш. — Гродна: «ЮрСаПрынт», 2017. — 114 с.: іл..

Сям’я У шлюбе з Эміліяй з Ромераў меў адзіную дачку Казіміру (пам. 21.1.1867). Казіміра была ў шлюбе з Рышардам Ромерам (1828—1876). Пасля смерці жонкі Ромер у 1868 годзе прадаў Малое Мажэйкава Аляксандру Брахоцкаму (1809-?), паручніку расійскай арміі, уласніку маёнтка Морына.

Рамуальд