Ігнат Шырын (; пам. , Германавічы) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, землеўласнік.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Шырынаў. Сын Яна Ежы Шырына і Людвікі з Сакалоўскіх.

Мястэчка Германавічы ўпершыню згадваецца ў 1563 г. У 1579 г. яно адзначана на карце Пахалавецкага. Першапачатковымі ўладальнікамі маёнтка былі Сапегі, якія ў 1739 г. прадалі іх барону Экель фон Гільзену, які ў 1782 г. прадае іх свайму пратэжэ графу Ігнату Шырыну. Паводле Жыхлінскага, сям’я Шырынаў харвацкага паходжання, якая ў XVI ст. пасялілася ў Венгрыі.

Атрымаўшы ад бацькі толькі дзве маленькія вёскі, аддаўся ў апеку заможнаму тады Юзафу Гільзену, уладальніку вялікіх маёнткаў, інфлянцкаму кашталяну, мсціслаўскаму ваяводу, якому быў абавязаны адукацыяй і кар’ерай.

У 1765 годзе канюшы браслаўскі, у 1766 годзе стараста габрэлеўскі, у 1768 годзе пасол на сойм з Браслаўскага павета. У 1775 г. быў суддзёй гродскім Браслаўскага павета, а ў 1786 г. быў выбраны дэпутатам у Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

Разбагацеў на настолькі, што быў у стане купіць у 1782 годзе Германавіцкі ключ, які складаўся з мястэчка Германавічы і фальваркаў Падоршчына, Белы Двор, Прамяны і Марыямполь. Яго жонка Марыяна Якубоўская адкупіла пасля ад паноў маёнтак Парэчча. Набыўшы пасля іншыя ўладанні Ігнат Шырын пакінуў сваім дзецям багацці ў некалькі мільёнаў злотых.

За сваю галоўную сядзібу Ігнат Шырын выбраў Германавічы. Там ён збудаваў у 1787 годзе парафіяльны касцёл у стылі віленскага барока, прызначаны адначасова пад сямейную пахавальню.

Памёр года ў Германавічах. Пахаваны ў разам са сваёй жонкай у парафіяльным касцёле.

Узнагароды У 1792 г. атрымаў ордэн Святога Станіслава.

Сям’я У шлюбе з Марыянай з Якубоўскіх меў чатырох сыноў, якія далі пачатак чатыром лініям: юзэфоўскай, парэцкай, германавіцкай і падорскай — названымі па атрыманых ў спадчыну маёнтках. Антоній, дзісенскі харунжы. Атрымаў у спадчыну Парэчча. Удзельнічаў у паўстанні 1831 года. Член Камітэту паўстанцаў. Заключаны ў Мінскую турму. Вінцэнт. Юзаф. Юстын (пам. 1852 г.), дзісненскі падкаморы. Атрымаў у спадчыну Германавічы з фальваркамі, купіў ад Віктара Юндзіла Шудзелеўшчыну, ад брата Антона — Антопаль. Пабудаваў, ці толькі закончыў у пачатку XIX ст. пачаты бацькам палац, а таксама збудаваў капліцу Святых Пятра і Паўла (не збераглася), у якой і быў пахаваны.

Ігнат