Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў (, г. Рослаў, Смаленская вобласць, Расія — ) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004). Акадэмік Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі (2004), Беларускай інжынернай акадэміі (2005).

Біяграфія Скончыў Школу № 2 імя В. М. Калеснікава (Рагачоў), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960).

Працаваў у Гомельскай абласной бальніцы (з 1960, ардынатар артапеда-траўматалагічнага аддзялення, у 1975—2001 — загадчык аддзялення артапедыі і траўматалогіі); Гомельскім абласным упраўленні аховы здароўя (1976—2001, галоўны артапед-траўматолаг Гомельскай вобласці); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1991—2007; у 1991—1995 — загадчык курса артапедыі і траўматалогіі, у 1995—2007 — загадчык кафедры артапедыі, траўматалогіі і ваенна-палявой хірургіі).

Навуковыя інтарэсы: неадкладнае, тэрміновае і адтэрмінаванае аператыўнае лячэнне хворых з спалучанай траўмай таза, унутраных органаў і канечнасцей; тэрміновыя, адтэрмінаваныя і планавыя аперацыі пры множных і ізаляваных траўмах таза і канечнасцей; дыягностыка і лячэнне скрытых пашкоджанняў касцей таза, запясці, каленнага сустава, сасудаў таза. 7 патэнтаў, 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароды Званні «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»(1992), «Заслужаны рацыяналізатар БССР» (1989), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), знак «Выдатнік аховы здароўя БССР» (1983).

Літаратура Тяжелая и сочетанная травма таза (диагностика, лечение) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.22 ; 14.00.27 : защищена 01.06.2004 : утверждена 20.10.2004 / Дятлов Михаил Михайлович. — Минск, 2004. Лекарь, ученый, педагог, изобретатель / К. Шерепо // Путь в науку. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах ― выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины . — С. 83—87. — Гомель, 2006 : фот. Дятлов Михаил Михайлович (1937—2007) // Очерки травматологии и ортопедии в Беларуси. — Минск, 2017. — С. 116—117.

Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі