Пала́бская мо́ва — вымерлая заходнеславянская мова.

Палабская мова была найбольш блізкая да польскай і разам з ёю, кашубскаю і вымерлаю славінскаю адносіцца да т.зв. ляхіцкіх моў.

Была пашырана да 1-й палавіны 18 ст. па левым беразе ракі Лабы (Эльба; цяпер тэрыторыі зямлі Ніжняя Саксонія, Германія).

Адметныя рысы палабскай мовы: захаванне насавых галосных, аорыста і імперфекта, рэштак парнага ліку, рухомы націск, спрашчэнне скланення, вялікая колькасць нямецкіх запазычанняў у лексіцы і інш.

Пісьменства не мела, але ў 17—18 ст. было складзена некалькі слоўнікаў і запісаны некаторыя тэксты на палабскай мове. Асноўныя помнікі палабскага пісьменства — нататкі палабскага селяніна і нямецка-палабскі слоўнік К. Хеніга на 5 тыс. слоў.

Сярод даследчыкаў палабскай мовы — Т. Лер-Сплавінскі, К. Палянскі (этымалагічны слоўнік палабскай мовы), А. Я. Супрун і інш.

Зноскі

Літаратура Палабская мова // С. 531. Супрун А. Е. Полабский язык. Мн., 1987.

Катэгорыя:Заходнеславянскія мовы Катэгорыя:Мёртвыя мовы