«Белбыттэхпраект» — колішняя праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчалася ў будынку па вуліцы Мельнікайтэ, 2 (1976—1982, арх. П. Кракалёў і В. Алейнікава).
Гісторыя Беларускі праектна-тэхналагічны і канструктарскі інстытут Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР створаны ў 1967 на базе часткі аддзелаў Беларускага праектна-тэхналагічнага інстытута мясцовай прамысловасці. Галаўная арганізацыя навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка».
Асноўнымі кірункамі працы былі: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі дзеючых і будаўніцтве новых прадпрыемстваў службы быту, распрацоўка новых і ўдасканаленне існых тэхналогіі, працэсаў, мерапрыемстваў па спецыялізацыі, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, дакументацыі на выраб новых відаў вырабаў, нестандартнага абсталявання, аснасткі, прыстасаванняў і сродкаў малой механізацыі.
Ліквідаваны 5 чэрвеня 2013 года.
Дырэктары Анатоль Іванавіч Гаранін (1967—1973)
Літаратура
Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:1967 год у Мінску