Нацыянальны дызайн-цэнтр — колішні навукова-даследчы інстытут у Мінску. Размяшчаўся ў будынку па вуліцы Жданава (Жылуновіча), 15

Гісторыя Заснаваны ў 1966 г. як Беларускі філіял Дзяржаўнага камітэта СССР па навуцы і тэхніцы на базе аддзела перспектыўнага праектавання прамысловых узораў Дзяржаўнага камітэта стандартаў пры СМ СССР з мэтай дасягнення высокай якасці прамысловай прадукцыі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці. У 1992 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут дызайну, у 1997 г. — у дзяржаўнае прадпрыемства «Нацыянальны дызайн-цэнтр», з 2000 года ўнітарнае прадпрыемства.

Ліквідаваны 4 снежня 2008 года.

Кірункі даследаванняў Асноўныя кірунку даследаванняў: эрганамічныя даследаванні і мастацкае канструяванне ў вобласці трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, станкабудавання, прыборабудавання, вытворчасці вырабаў культурна-бытавога прызначэння прамысловай графікі, абсталявання грамадскіх і адмістрацыйных будынкаў, эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя прадпрыемстваў энергасістэмы, правядзенне ацэнкі эстэтычнага ўзроўню новых відаў тавараў культурна-бытавога прызначэння і гаспадарчага ўжытку.

Літаратура

Катэгорыя:Прамысловы дызайн Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Дызайн у Беларусі Катэгорыя:1966 год у Мінску