Энрыке Лістэр Фархан (ісп/галіс. Enrique Líster Forján; 21 красавіка 1907 — 8 снежня 1994) — камандзір «пятага палка», 1-й змешанай брыгады, 11-й дывізіі Народнай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Доўгі час быў важнай фігурай у Камуністычнай партыі Іспаніі і палітычным жыцці Іспаніі ў цэлым.
Біяграфія Нарадзіўся ў галісійскай сям’і, служыў салдатам у Іспанскай каралеўскай арміі. Быў рабочым-муляром, юныя гады правёў на Кубе, а вярнуўшыся ў Іспаніі, далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1925 годзе ўступіў у КПІ і неўзабаве быў вымушаны зноў пакінуць краіну — аж да 1931 года, калі манархія ў Іспаніі была ліквідавана. Паспеў паўдзельнічаць у паўстанні супраць дыктатара Херарда Мачада на Кубе.
У 1932 годзе зноў пакінуў Іспанію і жыў у Маскве, дзе працаваў на будаўніцтве маскоўскага метро і вучыўся з 1932 па 1935 год у Акадэміі Фрунзэ.
У 1935 годзе вярнуўся ў Іспанію і стаў працаваць ва Узброеных Сілах Рэспублікі па заданні Камуністычнай партыі Іспаніі. З пачаткам грамадзянскай вайны апынуўся адным з самых падрыхтаваных ваенных спецыялістаў у КПІ. Яму было даручана фарміраванне народнага апалчэння. Удзельнічаў у бітвах пры Хараме, Гвадалахары, Тэруэле, Эбра.
Пасля падзення Другой Іспанскай Рэспублікі жыў у іміграцыі ў Маскве. У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў шэрагах Чырвонай Арміі пад імем Лісіцына Эдуарда Эдуардавіча, удзельнік зняцця блакады Ленінграда ў студзені 1944 года. 22 лютага 1944 года прысвоена званне генерал-маёра Чырвонай Арміі.
Пасля 1946 года жыў у Югаславіі. Адзіны ў XX стагоддзі чалавек, што стаў генералам трох армій — іспанскай (рэспубліканскай), савецкай, югаслаўскай.
Быў у ліку іспанамоўных кансультантаў, якія дапамагалі арганізаваць Камітэты абароны рэвалюцыі пасля Кубінскай рэвалюцыі.
У 1977 годзе вярнуўся ў Іспанію. У 1973 годзе з аднадумцамі пакінуў КПІ з-за нязгоды з еўракамуністычнай лініяй большасці партыі. Ён назваў здрадай тое, што КПІ асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў 1968 годзе, і стварыў Іспанскую камуністычную рабочую партыю. Генеральны сакратар ІКРП у 1973—86 гг. У 1986 годзе вярнуўся ў КПІ.
Творчасць Напісаў кнігі: «Наша вайна» (Nuestra guerra, 1966), «Мемуары змагара» (Memorias de un luchador, 1977), «Хопіць» (Bas Basta!, 1970).
Бібліяграфія Энрике Листер. Воспоминания о национально-революционной войне испанского народа // «Новая и новейшая история», № 2, 1962. стр.80-90 Наша война. Издательство политической литературы, 1969 г. Арагон. Август — ноябрь 1937 года
Спасылкі
Под ред. Е. М. Жукова. Листер // Советская историческая энциклопедия. — Советская энциклопедия. — М., 1973—1982. ОКЗ
Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Кубы Катэгорыя:Палітыкі Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Югаславіі Катэгорыя:Генералы Іспаніі