Партызанская брыгада «Першамайская» — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага, Навагрудскага, Мірскага, Гарадзішчанскага, Навамышскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (627 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе атрадаў «Грозны», І. В. Маркавапазней імя Катоўскага, «Стралкова»пазней імя Суворава, «Золатава»пазней імя 1 мая, арганізаваны ў чэрвені 1942 года, «Кастрычнік»арганізаваны ў студзені 1943 года. У снежні 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады імя Будзённагаствораны ў кастрычніку 1943 года, імя Катоўскага, «Грозны» і на іх базе створана партызанская брыгада «25 гадоў БССР», у сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворава была створана партызанская брыгада імя А. В. Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: атрад імя 1 мая; атрад «Кастрычнік»; атрад імя Жданава; атрад імя Якуба Коласа.
Камандаванне Камандзір Н. Г. Кавалёў
Камісары А. І. Дзееў; М. І. Ільініч.
Начальнікі штаба Б. А. Мічурын; П. М. Пярсідскі.
Гісторыя Партызаны ў верасні — кастрычніку 1943 года зрабілі 57 дыверсій, у выніку якіх падарвалі некалькі эшалонаў, знішчылі масты на чыгуначным участку Дварэц — Выгада і каля станцыі Дамашэвічы, 2 масты на рацэ Уша і каля вёскі Вялікія Жухавічы; на чыгуначным участку Баранавічы — Наваельня падарвалі больш за 900 рэек, у чэрвені 1944 года паміж станцыямі Нёман і Яцукі — больш за 570 рэек. Правялі шмат баёў па знішчэнню нямецкіх гарнізонаў, супраць карных экспедыцый. У ліпені 1943 года (з кавалерыйскім атрадам Дз. А. Дзенісенкі) вялі абарончыя баі на правым беразе Нёмана, і (з брыгадай імя Жукава) каля возера Кромань. У кастрычніку 1943 года разбілі нямецкі абоз каля вёскі Юравічы, знішчылі 34 аўтамашыны. У чэрвені 1944 года разам з брыгадай імя Суворава знішчылі нямецкі апорны пункт у вёсцы Купіск.
Памяць У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе