Святлана Рыгораўна Вягера (нар. , ) — беларускі навуковец, эканаміст, доктар эканамічных навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыла фінансава-эканамічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1998 годзе па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Пасля навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка».
17 студзеня 2003 года ў БДЭУ абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Развіццё бухгалтарскага ўліку амартызуемай маёмасці на прамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь».
У 2005 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».
У 2013 годзе таксама ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Развіццё метадалогіі бухгалтарскага ўліку зямлі ў кантэксце сучаснай тэорыі рэнты» па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка».
З 1998 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 2003 года па сакавік 2015 года працавала загадчыкам кафедры бухгалтарскага ўліку і аўдыту фінансава-эканамічнага факультэта, з сакавіка 2015 года па жнівень 2021 года займала пасаду першага прарэктара ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў ахоплівае праблемы бухгалтарскага ўліку, развіцця ўліку, эканамічнага аналізу і кантролю ў кантэксце канцэпцыі ўстойлівага развіцця, метадалогіі ўліку прыроднага капіталу, карпаратыўнай сацыяльнай справаздачнасці інш. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая 1 дысертацыя. Аўтар боль за 150 навуковых публікацыйСпіс публікацый у Google Scholar.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012) Прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2009) Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011) Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2014) Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2018)
Спасылкі База даных «Вучоныя Беларусі» Біяграфія на сайце ПДУ Біяграфія на сайце «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі фінансава-эканамічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта