__NOTOC__

19 кастрычніка — дзвесце дзевяноста другі (дзвесце дзевяноста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1466: Заключаны мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім. 1469: Шлюб Фердынанда II Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай паклаў пачатак аб’яднанню Іспаніі. 1625: Архібіскуп Гансала Акампа асвянціў кафедральны сабор Лімы. 1812: Напалеон Банапарт пакідае Маскву. 1831: Указ аб «разборы шляхты» ў Расійскай імперыі. 1900: Макс Планк прадставіў на пасядэнні Нямецкага фізічнага таварыства працу «Аб адным паляпшэнні закона выпраменьвання Віна». 1919: У Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы. 1971: КА Марс-3 ажыццявіў першую ў гісторыі мяккую пасадку на паверхню Марса. 1971: Утварэнне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. 1971: Адкрыты першы этап Мюнхенскага метрапалітэна. 1988: У мінскім Доме кіно (цяпер касцёл Святога Сымона і Святой Алены) адбыўся сход, які стварыў арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне».

Нарадзіліся

1858: Джордж Альберт Буленджэр, бельгійска-брытанскі заолаг 1890: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік і літаратуразнавец (пам. 20.4.1910) 1895: Брам ван Велдэ, нідэрландскі мастак 1899: Мігель Анхель Астурыяс, гватэмальскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 9.6.1974) 1910: Субрахманьян Чандрасекар, амерыканскі астрафізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 21.8.1995) 1916: Жан Батыст Габрыэль Дасэ, французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 6.6.2009) 1929: Анры Кюэко, французскі мастак 1939: Вячаслаў Клыкаў, рускі скульптар і грамадскі дзеяч (пам. 2.6.2006) 1940: Майкл Гэмбан, ірландскі і брытанскі акцёр 1943: Аксель Ульрых, нямецкі анколаг 1952: Вероніка Кастра, мексіканская актрыса, спявачка і тэлевядучая

Памерлі

1605: Джавані Марыя Бернардоні, італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю ранняга барока (нар. каля 1541) 1678: Самуэль ван Хохстратэн, галандскі жывапісец 1745: Джонатан Свіфт, англа-ірландскі пісьменнік (нар. 30.11.1667) 1810: Жан-Жорж Навер, французскі балетны танцор 1909: Чэзарэ Ламброза, італьянскі ўрач 1929: Александру Давіла, румынскі драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч (нар. 12.2.1862) 1937: Эрнэст Рэзерфорд, брытанскі фізік (нар. 30.8.1871) 1983: Карэл Вілінк, нідэрландскі мастак 1984: Анры Мішо, фрацузскі мастак і паэт 1984: Ежы Папялушка, польскі каталіцкі святар (нар. 14.9.1947) 1987: Ігар Неверлі, польскі пісьменнік і педагог (нар. 24.3.1903) 2007: Ян Хендрык Волкерс, нідэрландскі пісьменнік 2020: Войцех Пшоняк, польскі акцёр

Святкуюць Албанія, Дзень беатыфікацыі маці Тэрэзы. , Дзень ракетна-артылерыйскіх войскаў. , Дзень юрыста. , Дзень Лімы.

К19