Леапольд Аўліх ( — ) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Падчас вучобы кантактаваў з беларускім асяродкам. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1917 годзе. У 1919—1926 гадах адміністратар, пробашч касцёла Божага Цела ў мястэчку Давыд-Гарадок Столінскага павета. У 1928 годзе служыў у парафіі Перамянення Пана ў мястэчку Перляева (). У 1930—1935 гадах душпастыр парафіяльнага касцёла Св. Яна Хрысціцеля ў мястэчку Крывошын Баранавіцкага павета. Потым дэкан парафіі Міхала Арханёла (?) у мястэчку Івянец, пазней пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Камень.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у беларусізацыі каталіцкага Касцёла. Расстраляны немцамі з вікарыем Казімірам Рыбалтоўскім. Пахаваны пры касцёле ў Камені.

Літаратура

Каталіцкае духавенства Мінскай дыяцэзіі; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.

Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР