Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — галоўны навукова-даследчы і лячэбна-дыягнастычны цэнтр, для вырашэння задач ў галіне эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Згодна Дадатку да Пастановы № 861 ад 23 снежня 1993, прапанавалася ўключыць навукова-практычны цэнтр у склад Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі.

Апісанне Арганізаваны ў 1924 годзе на базе Пастэраўскай станцыі (з 1911) у Мінску і Цэнтральнай хіміка-бактэрыялагічнай лабараторыі губернскага аддзела аховы здароўя (з 1920) як Бактэрыялагічны (Пастэраўскі) інстытут ці Беларускі Пастэраўскі інстытут Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (загад Наркама аховы здароўя БССР ад 02.02.1924 № 522). Урачыстае адкрыццё інстытута адбылося 30 лістапада 1924 года.

З 1926 — Беларускі дзяржаўны санітарна-бактэрыялагічны інстытут Наркамата аховы здароўя БССР (рашэнне 1-га Усебеларускага з’езда санітарных урачоў).

З 1931 — Беларускі інстытут мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Наркамата аховы здароўя БССР (загад Наркама аховы здароўя БССР ад 16.06.1931).

У 1944 годзе работа інстытута адноўлена (пастанова Савета Народных Камісараў БССР ад 24.07.1944 № 422).

З 1952 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены (пастанова Савета Міністраў СССР ад 22.03.1952 № 1427-48с і загад Міністра аховы здароўя СССР ад 05.04.1952 № 33).

З 1965 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.

З 2000 — Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2000 № 235 і рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 26.10.2000 № 1207).

З 2009 — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2009 № 817).

Кіраўнікі Барыс Якаўлевіч Эльберт (1923—1931) Ісаак Самойлавіч Рубінштэйн (1931—1941) Сямён Маркавіч Фрыд (1944—1946) Ісаак Самойлавіч Рубінштэйн (1946—1950) Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі (1950) Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1950—1986) Пётр Рыгоравіч Рыцік (1986—1995) Леанід Пятровіч Цітоў (1995—2009) Георгій Міхайлавіч Ігнацьеў (2010—2011) Уладзімір Анатолевіч Гарбуноў (з 2011)

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 3. — С. 555. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С.141. Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 781. Здравоохранение. — 2014. — № 10. — С. 4-8. От Пастеровской станции до ведущего центра страны : 90-летию ГУ «Республиканский научнопрактический центр эпидемиологии и микробиологии» посвящается / [составители: А. С. Петкевич и др. ; под общей редакцией В. А. Горбунова]. — Минск : Четыре четверти, 2014. — 94, с. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 673—674. Спасылкі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі

Катэгорыя:Вуліца Філімонава (Мінск)