Ларыса Станіславаўна Яськевіч (, г. Мінск — ) — беларускі хірург-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1999).

Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1973).

Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1964—1970 і 1973—1994, з 1991 — вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1994, дацэнт кафедры анкалогіі, з 1998 — прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў хірургічнага, камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін стрававода, страўніка і лёгкіх.

Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Літаратура Хирургическое и комбинированное лечение рака легкого : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.14 / Яськевич Лариса Станиславовна. — Москва, 1993. Яськевич Лариса Станиславовна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011. — Минск, 2011. — С. 245—246.

Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі