Раіса Пятроўна Частнова (нар. , г. Хоцімск, Магілёўская вобласць) — беларуская журналістка, мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985).
Біяграфія Скончыла ў 1962 годзе БДУ. Працуе ў мастацтвазнаўстве і журналістыцы. У перыядычным друку і на радыё выступае з 1962 года. Жыве ў г. Мінску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года, Беларускага саюза журналістаў з 1974 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1972 года.
Навуковая дзейнасць Асноўныя работы: манаграфіі «У. Стальмашонак», «І. Фяцісаў», кніга «Таямніца беларускага царства» (у сааўтарстве з А. Курсковым), радыёнарысы пра творчасць беларускі мастакоў А. Глебава, А. Бембеля, З. Азгура, Я. Зайцава, Л. Шчамялёва, М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, шэраг артыкулаў у часопісы «Полымя», «Мастацтва Беларусі», «Маладосць». У 1967—1997 гадах працавала ў галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі