У 2022 годзе на фоне палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і пагаршэння адносін з краінамі Еўрасаюзу і ў прыватнасці з Польшчай, у Беларусі пачалося сістэмнае знішчэнне могілак жаўнераў Арміі Краёвай, загінулых падчас Другой сусветнай вайны ў баях з нямецкімі войскамі і пранацысцкімі вайсковымі фарміраваннямі, а таксама могілак загінулых польскіх вайскоўцаў савецка-польскай вайны 1920 года.

Выява Населены пункт Адміністрацыйная прыналежнасць Што было знішчана Дата знішчэння Еўлашы Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць памятная дошка на магіле 13 чэрвеня 2022 Бобравічы Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць памятная дошка на магіле чэрвень 2022 Дындылішкі Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць памятная дошка на магіле чэрвень 2022 Іўе Гродзенская вобласць памятная дошка ў касцёле чэрвень 2022 Ашмяны Гродзенская вобласць магілы жаўнераў на могілках чэрвень 2022 Вялікія Ёдкавічы Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць могілкі чэрвень 2022 Мікулішкі Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 4 ліпеня 2022 Ваўкавыск Гродзенская вобласць могілкі 8 ліпеня 2022 Качычы Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць могілкі 9 ліпеня 2022 Стрыеўка Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 22 ліпеня 2022 Сурканты Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 25 жніўня 2022 Плябанішкі Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 12 верасня 2022ФеліксаваЛідскі раён, Гродзенская вобласцьпабіты надпіс на каменным абеліску брацкай магілы загінулых у 1920 годзеканец кастрычніка 2022На Гродзеншчыне пашкодзілі яшчэ адзін помнік польскім салдатам 30.10.2022 Na Grodzieńszczyźnie zbezczeszczono kolejny grób polskich żołnierzyГроднаГродзенская вобласцьзнішчаны памятныя дошкі на польскім вайсковым пахаванніжнівень 2023

Катэгорыя:Колішнія могілкі Беларусі Катэгорыя:Армія Краёва Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:2022 год у Беларусі Катэгорыя:Палякі на Беларусі