Службовая злучальная галіна (Злучальная галіна, СЗГ; іншыя назвы — міжлінейнік, перадатачны тунэльhttp://faqs.org.ru/transp/metro1.htm) — злучальны ўчастак ліній метрапалітэна, які выкарыстоўваецца для пераводу саставаў з адной лініі на другую, а таксама іх выдачы на лінію з дэпо. У розных транспартных сістэмах можа выкарыстоўвацца, або невыкарыстоўвацца для пасажырскага руху. Так, у Маскоўскім метрапалітэне пасажырскі рух па СЗГ ажыццяўляўся пры часовай сумеснай маршрутнай працы Сонцаўскай і Вялікай кальцавой ліній у 2018-2020 г.http://www.rosmetrostroy.ru/news-2018.htm, а ў Пецярбургскім не ажыццяўляецца з 2015 годаhttp://www.metro.ru/tales/179/.

Назву СЗГ таксама адносяць да галін, якія злучаюць лініі і дэпо з чыгункай.

Адна з асаблівасцяў — у метрапалітэне цягнікі па гэтым участку ў штатным рэжыме могуць рухацца ў двух кірунках. Як правіла, СЗГ з’яўляюцца аднакалейнымі. Двухкалейныя злучальныя галіны звычайна з’яўляюцца пасля пераўтварэнні перагону ў СЗГ пасля змены трасы лініі.

Мінскі метрапалітэн У Мінскам метрапалітэне дзейнічае дзве падземных, адна наземная СЗГ, а таксама два "парталы". Падземныя злучаюць лініі паміж сабой, наземная з Чыгункай, "парталы" дэпо з лініямі. Для пасажырскага руху не выкарыстоўваюцца.

Першая злучальная галіна знаходзіца пад Кастрычніцкай плошчай, працягласць складае 250 метраў. Злучае Маскоўскую і Аўтазаводскую лініі. З’езд знаходзіцца перад станцыяй «Кастрычніцкая», з боку «Плошчы Перамогі» і перад станцыяй «Купалаўская» у бок «Нямігі»https://realt.onliner.by/2013/10/16/metro-64.

Другая злучальная галіна знаходзіца у раёне будынка Факультэта журналістыкі БДУ на скрыжаванні Кальварыйскай і Цэткінhttps://www.kp.ru/daily/26937.7/3987707/, працягласць складе 840 метраў. Злучае Аўтазаводскую і Зеленалужскую лініі. З’езд знаходзіцца перад станцыяй «Фрунзенская», з боку «Маладзежнай» і перад станцыяй «Плошча Францішка Багушэвіча» з боку «Юбілейнай Плошчы»https://realt.onliner.by/2016/02/02/metro-109.

Наземная ж, злучае Маскоўскае электрадэпо з чыгуначнай станцыяй «Мінск-Сартыравальны». Менавіта па ёй перадаюцца новыя вагоны і цягнікі для метрапалітэна, якія дастаўляюць па чыгунцы.

Па планах, пры будаўніцтве трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі, будзе пабудаваны зачын для новай СЗГ. У перспектыве яна будзе злучаць Зеленалужскую лінію з запраектаванай Кальцавой лініяйhttps://metro-3d-line.medium.com/трэцяя-лінія-ідзе-на-поўнач-дзе-і-калі-зявяцца-новыя-станцыі-92a60a22cbd1.

Катэгорыя:Чыгуначная інфраструктура