Паштовая станцыя — будынак у Кобрыне, размешчаны па Савецкай вуліцы, 108. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Пабудавана ў 1846 годзе ў сувязі з пракладкай шашы. У 1873—1875 гг. будынак быў прыстасаваны пад памяшканне гарадской бальніцы, у 1882 г. — ваенны шпіталь. У 1954 г. бакавыя карпусы светлавымі калідорамі злучаны з галоўным. У савецкі час у будынку размяшчаўся міжішкольны вучэбна-вытворчы камбінат.
Архітэктура
Помнік грамадзянскай архітэктуры класіцызму. Першапачаткова складалася з 3 аб’яднаных праезнымі аркамі карпусоў: галоўнага і 2 бакавых, якія ўтваралі ўнутраны гаспадарчы двор, пасля бакавыя карпусы злучаны светлавымі калідорамі з галоўным.
Літаратура
Сардаров А. С. История и архитектура дорог Белоруссии. — Мн., 1978.
Спасылкі
Ул. Советская, 108 Кобрин в 80-е годы // Познай Кобрин
Катэгорыя:Савецкая вуліца (Кобрын) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Кобрына Катэгорыя:1846 год у Беларусі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Кобрыне Катэгорыя:Паштовыя станцыі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Кобрына ў стылі класіцызм