Мацей Рыбі́нскі (; , Славута, Рэч Паспалітая — , Парыж, Францыя) — польскі генерал, апошні кіраўнік паўстання 1830—1831 гадоў. Вінаваціўся ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў (1809—1814).
Біяграфія У 1805 годзе ўступіў у армію Напалеона. Служыў ад’ютантам у будучага маршала Луі Габрыэля Сюшэ, з 1807 года — у арміі Варшаўскага герцагства.
Удзельнік Напалеонаўскіх войнаў: з Аўстрыйскай імперыяй (1809), з Расіяй (1812—1813). Адзначыўся ў бітвах пад Смаленскам, Малаяраслаўцам, бітве народаў. Пад Лейпцыгам быў узяты ў палон.
У 1815—1831 гадах служыў у чыне маёра ва ўзброеных сілах Царства Польскага.
У паўстанні з 10 сакавіка 1831 года генерал брыгады, 11 верасня 1831 года генерал дывізіі. 10 верасня 1831 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым польскіх войскаў. У 1831 удзельнічаў у бітве пад Астралэнкай. У лістападзе таго ж года быў абвінавачаны ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам.
5 кастрычніка 1831 года на чале атрада перайшоў межы Прусіі. Пасля здушэння паўстання з красавіка 1832 года ў эміграцыі ў Францыі. Жыў у Парыжы. У 1843 годзе заснаваў сярод польскіх эмігрантаў Ваенную партыю (). Пакінуў «Запіскі» пра час польскага лістападаўскага паўстання.
Памёр года ў Парыжы, пахаваны на Манмартры.
Галерэя
Літаратура
Mirosław Krajewski, Usque ad finem. Powstanie listopadowe i partyzantka 1833 r. na ziemi dobrzyńskiej, Dobrzyńskie Towarzystwo Naukowe, Rypin 2011, ss. 205.
Спасылкі
Powstanie listopadowe
Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Генералы Польшчы