Міхаіл Канстанцінавіч Буза (нар. , д. Залюбічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын, комплексаў і камп’ютарных сетак. Доктар тэхнічных навук (1992), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1971), прафесар (1988).
Біяграфія Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (школьнае аддзяленне, 1959); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматычны факультэт, спецыяльнасць «Матэматыка», 1965).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1967, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра шматпрацэсарных сістэм и сетак, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: кадзіраванне інфармацыі; паралельны працэсінг; архітэктура вылічальных сістэм.
Бібліяграфія Методы и средства двумерной обработки данных в параллельных системах : диссертация … доктора технических наук : 05.13.11 : защищена 22.09.1992 : утверждена 20.11.1992 / Буза Михаил Константинович. — Москва, 1992. Архитектура компьютеров : учебник / М. К. Буза. — Минск, 2007. Системы параллельного действия : пособие для студентов / М. К. Буза. — Минск, 2009. Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике = Тлумачальны руска-англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы / [М. К. Буза и др.]. — Минск, 1994.
Крыніцы
Літаратура
Буза Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 549—550. Буза Михаил Константинович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 39.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі