Дом па завулку Мігая, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Гісторыя Пабудаваны ў 1913 годзе як прыватнаўласніцкі асабняк. Паводле адной версіі належаў мясцоваму адвакату, паводле іншай — урачу, якія мелі тут кабінеты для прыёму. Пасля нацыяналізацыі будынак выкарыстоўваўся пад розныя адміністрацыйна-гаспадарчыя і культурныя патрэбы. У 1976 годзе ў ім размясцілася Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 7.
У 2011 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт, былі абноўлены ўсе навучальныя класы, інжынерна-каналізацыйная інфраструктура, драўляны каркас вонкавай лесвіцы замянілі на металічны. У лютым 2020 года пачаўся другі этап рамонту будынка, быў адрамантаваны дах, абноўлена ляпніна, для адліўкі якой была зроблена спецыяльная форма з узорам першапачатковага выгляду дэкору, была заменена разбураная цэгла ў сценахПри капремонте фасадов художественной школы в Могилеве восстанавливают лепнину. Фото .
Спасылкі
Катэгорыя:завулак Мігая (Магілёў) Катэгорыя:1913 год у Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва