Генры Уодсуарт Лангфела (; ) — амерыканскі паэт і празаік.

Біяграфія Скончыў Боўдайнскі каледж (1825), вышэйшую адукацыю атрымаў у Еўропе (1826—1829). У 1836—1854 гг. прафесар літаратуры Гарвардскага ўніверсітэта. Аўтар падручнікаў па сучасных мовах. Замежны член Пецярбургскай АН (з 1872 года).

Творчасць Друкаваўся з 1820 года. Аўтар рамантычных паэтычных зборнікаў «Галасы ночы» (1839), «Вершы пра рабства» (1842), «Пералётныя птушкі» (1858), паэм «Эванджэліна» (1847), «Сватанне Майлза Стэндыша» (1858), раманаў «Гіперыён» (1839), «Кавана» (1849), кнігі нарысаў «За акіянам» (1835) і інш. Сусветную вядомасць прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай. Пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, склаў і пераклаў зборнік «Паэты і паэзія Еўропы» (1846), анталогію «Вершы пра мясцовасці» (т. 1-31, 1876—1879).

Беларускія пераклады «Ручаінка і вал» / Перакл. Ю. Жалезкі // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000; «Спеў аб Гаяваце» / Перакл. А. Куляшова

Асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук і А. Мардвілка.

Крыніцы

Літаратура

Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]

Спасылкі Г. Лангфэла. Спеў аб Гаяваце. Уступ. Пераклад А. Куляшова (аудыё)

Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Портлендзе (Мэн) Катэгорыя:Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс) Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя