Дэ́ніс Зака́рыя (; нар. ) — швейцарскі футбаліст, апорны паўабаронца французскага клуба «Манака» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Сервет» з яго роднай Жэневы. З 2015 па 2017 гады абараняў колеры «Янг Бойз». У чэрвені 2017 года падпісаў 5-гадовы кантракт з мёнхенгладбахскай «Барусіяй». Сума ўгоды склала 10 млн еўра«Bis 2022: Zakaria unterschreibt in Gladbach». Kicker..

У студзені 2022 года перайшоў у італьянскі «Ювентус», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады. У верасні 2022 года на правах арэнды далучыўся да лонданскага «Чэлсі»Футбол. "Челси" арендовал Дениса Закарию у "Ювентуса" . pressball.by., дзе правёў сезон 2022/23. У жніўні 2023 года стаў іграком «Манака».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сервет Катэгорыя:Ігракі ФК Янг Бойз Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Манака