Юрый Міхайлавіч Паляшчук (1946—2006) — беларускі спецыяліст у галіне аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1995)Полещук, Юрий Михайлович (доктор сельскохозяйственных наук; лесное хозяйство; 1946—2006) .
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» ў 1970 годзе, аспірантуру ў 1978 годзе.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1972 года на лесагаспадарчым факультэце, на кафедры лесааховы і садова-паркавага будаўніцтва. Прафесар, у 1988—1993 гадах — загадчык навукова-даследчай лабараторыі экалогіі і абароны лесу.
Памёр у 2006 годзе.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: лясная фітапаталогія; біялогія дрэваразбуральных грыбоў; устойлівасць раслін да хвароб і шкоднікаў, метады і сродкі барацьбы з імі.
Бібліяграфія Корневая губка в сосновых и еловых насаждениях БССР и обоснование мероприятий по защите их от патогена : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Полещук Юрий Михайлович. — Киев, 1991. Корневая губка в еловых насаждениях БССР и разработка интегрированных мер борьбы с ней : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Полещук Юрий Михайлович. — Ленинград, 1978. Conifer root rot studies in the USSR for the years 1976—1978 / N. J. Fedorov, J. M. Poleschuk // European journal of forest pathology. — 1981. — Vol. 11, № 1/2. — P. 44—50.
Літаратура Полещук Юрий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 146. — Информация: дата рождения — ошибочная.
Паляшчук Юрый Міхайлавіч // Хто ёсць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 20. Паляшчук Юрый Міхайлавіч // Памяць : Стаўбцоўскі раён. — Мінск, 2004. — С. 704.
Спасылкі Сайт «Википедия Белорусского государственного технологического университета»
Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Фітапатолагі