Мікалай Фёдаравіч Кунін (, с. Пакроўскае, Чулымскі раён, Новасібірская вобласць, Расія — ) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1944), прафесар (1944).

Біяграфія Скончыў Нованікалаеўскае рэальнае вучылішча імя Дома Раманавых, Нованікалаеўскую мужчынскую гімназію, Інстытут павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі (Томск, 1931).

Працаваў у Алтайскім краі (1923—1932, настаўнік), Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1932, навуковы супрацоўнік), Чалябінскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1938, загадчык кафедры фізікі, у 1947—1954 — намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце), адначасова ў Чалябінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1940—1961, загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі) і Чалябінскім політэхнічным інстытуце (1959—1961, загадчык кафедры фізікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1961, загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, кіраўнік праблемнай лабараторыі паўправадніковай тэхнікі).

Навуковыя інтарэсы: пластычная дэфармацыя цвёрдых цел; вывучэнне механічных і электрычных уласцівасцей металаў.

Літаратура  — Дата нараджэння: 14(27).12.1903. Кунин Николай Федорович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 154. Кунин Николай Федорович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 144—145. Николай Федорович Кунин (1903—1968) / В. М. Анищик, В. М. Драко, В. И. Прокошин // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — Минск, 2004. — № 2. — С. 110—111.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Фізікі СССР