Аляксей Леанідавіч Тоўсцік (нар. , Мінск) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003), прафесар (2007).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1981).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1981; фізічны факультэт, кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі, прафесар, з 2010 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2018 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка; нелінейная оптыка; галаграфія; аптычная апрацоўка інфармацыі.
Узнагароды званне «Ганаровы член Аптычнага таварыства імя Д. С. Раждзественскага» (2000). Прэмія НАН Беларусі (2001) нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008) медаль С. Э. Фрыша (2009) Медаль Францыска Скарыны (2016) медаль С. І. Вавілава (2019)
Бібліяграфія Многоволновые интерференционно-голографические процессы преобразования световых полей в резонансных средах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 31.01.2003 : утверждена 04.06.2003 / Толстик Алексей Леонидович. — Минск, 2002. Пространственно-временные структуры световых полей в нелинейных интерферометрах / О. Г. Романов, А. Л. Толстик. — Минск, 2009. Nonlinear formation of dynamic holograms and multiwave mixing in resonant media / A. S. Rubanov, A. L. Tolstik, S. M. Karpuk, O. Ormachea // Optics Communications. — 2000. — Vol. 181, iss. 1/3. — P. 183—190.
Крыніцы
Літаратура
Толстик Алексей Леонидович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 240. Dictionary of International Biography. — Cambridge, 1997.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі