Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня (, в. Дзяніскавічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1971), прафесар (1972).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, філасофскае аддзяленне, 1954; аспірантура).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1957—1995, кафедра гісторыі філасофіі і логікі, у 1974—1988 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і логікі; гісторыя філасофіі і грамадска-палітычнай думкі Беларусі і Польшчы.

Бібліяграфія Вопросы истории марксистско-ленинской философии в Польше эпохи империализма : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.622 / А. С. Клевченя. — Минск, 1970. Общественно-политические и философские взгляды Адама Мицкевича : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Клевченя Александр Семенович. ― Минск, 1959.

Літаратура

Клевченя Александр Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 65. Клевченя Александр Семенович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 455. Клевченя Александр Семенович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 127—128.

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне