Іван Мікалаевіч Станке́віч ( — ) — вучоны ў галіне гісталогіі і фармакалогіі, доктар медыцыны (1860), прафесар.

Біяграфія Паходзіў з дваран Магілёўскай губерні. Католік. У 1852 годзе скончыў 2-ю Кіеўскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. Універсітэт скончыў са званнем лекара ў 1857 годзе. У 1858—1860 гадах для падрыхтоўкі да вучонага звання быў камандзіраваны за мяжу. Пасля вяртання ў займаўся прыватнай практыкай, адначасова працаваў ва ўніверсітэцкіх клініках і збіраў матэрыял для дысертацыі. 14 снежня 1860 года атрымаў ступень доктара медыцыны за дысертацыю «Гистология сухожилий в натуральном и патологическом состояниях» і быў прызначаны дацэнтам кафедры паталагічнай анатоміі i паталагічнай фізіялогіі Кіеўскага ўніверсітэта. З 1864 года экстраардынарны прафесар на кафедры фармакалогіі Харкаўскага ўніверсітэта, з 1870 (1865Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) ) года — ардынарны прафесар. У вольны час аб’язджаў вёскі Харкаўскага павета і аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу.

У 1882 годзе з-за хваробы І. М. Станкевіч выйшаў у адстаўку. Памёр 2 сакавіка 1882 года ў Харкаве.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па вывучэнню гісталагічнай будовы сухажылляў, лекавага ўплыву карболазотнакіслага аміяку.

Сярод апублікаваных прац: Об операции искусственных преждевременных родов (1856); Паталогоанатомические исследования о строении пахиоковых грануляций. — Киев, 1861; Критический разбор рассуждения Вермана «о глазном зеркале» // Современная медицина. 1860. № 47-48; О физиологическом действии карболазотнокислого аммиака и терапевтическое его употребление // Медицинский вестник. 1874. № 13.

Літаратура

Спасылкі

Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт

Катэгорыя:Фармаколагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гістолагі Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Постаці Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта