Сяргей Сцяпанавіч Карпаў (нар. 1969) — беларускі ваенны інжынер і гаспадарчы дзеячКарпов Сергей Степанович . Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2019).

Біяграфія

У 1991 годзе скончыў Пушкінскае вышэйшае ваеннае інжынернае будаўнічае вучылішча з адзнакай і залатым медалём.

Сяргей Сцяпанавіч пачаў сваю працоўную дзейнасць ва Упраўленні ваеннага праектавання на пасадзе галоўнага інжынера праекта бюро галоўных інжынераў праектаў з сакавіка 1995 года. Са снежня 1995 года займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення — галоўнага інжынера Упраўлення ваеннага праектавання. З ліпеня 2003 года па цяперашні час працуе на пасадзе дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут „Ваенпраект“».

Грамадская дзейнасць

З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны і ваеннага будаўніцтва.

Узнагароды

За высокія дасягненні ў працы мае шэраг падзяк і грамат ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, намесніка Міністра абароны па тыле — начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве», нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры будаўніцтва «Ганаровы будаўнік» і Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалём «За адзнаку ў воінскай службе» II ступені і медалём «За бездакорную службу» III ступені.

Занесены ў Кнігу гонару «Ваенпраекта» за шматгадовую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і асобы ўклад у развіццё і ўдасканаленне праектнай дзейнасці прадпрыемства.

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Ваенныя інжынеры