Стэфан Валынскі () — епіскап уладзімірскі, прападобны.

Біяграфія Нарадзіліся не пазней 1046 года, імаверна, паходзіў з баярскага роду (або балгарскага, бо некаторымі крыніцамі названы мянушкай балгарскі).

У маладосці, у 1060—1062 гадах, здзяйсняў манаскі подзвіг у Пячэрскім манастыры пад кіраўніцтвам ігумена Феадосія, быў яго любімым вучнем. Пасля пастрыжэння ў манахі пастаўлены кіраўніком хору або ўстаўшчыкам.

Загадам ігумена Феадосія прапаведаваў братам у царкве слова Божае. Перад смерцю Феадосій, па жаданні манахаў, у 1074 годзе прызначыў Стэфана ігуменам Пячэрскага манастыра, завяшчаў выконваць статут і скончыць будаўніцтва новага галоўнага мураванага манастырскага храма. Стэфан разбудоўваў манастыр і абнёс яго драўлянай сцяной. У 1078 годзе па невядомых прычынах брація выступіла супраць яго, ён быў вымушаны не толькі пакінуць ігуменства, але і Пячэрскі манастыр.

Потым Стэфан паблізу Пячэрскага манастыра, на схіле гары каля ўрочышча Клоў, заснаваў з дапамогай набожных баяр новы манастыр у гонар Палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне. Але Клоўскі манастыр існаваў нядоўга, у 1096 годзе разбураны полаўцамі падчас нападу на Кіеў. Як ігумен Клоўскага манастыра Стэфан здабыў агульную пашану. Калі памёр уладзімірскі епіскап Ілля, да 1090 года мітрапаліт кіеўскі Іаан паставіў на яго месца Стэфана.

Стэфан прыязджаў з Валыні ў Кіеў у 1091 годзе, пасля адкрыцця мошчаў Феадосія, каб удзельнічаць ў пераносе мошчаў з пячоры ва Успенскі сабор.

Вызначыўся добрымі справамі.

Памёр 27 красавіка 1094 года. Пахаваны ў валынскім Уладзіміры. Памяць святога Стэфана шануецца 10 мая (27 красавіка юліянскага календара).

Крыніцы

Літаратура Стефан з Києва // Стефан з Києва // Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2022 г.

Катэгорыя:Святыя Украіны Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Епіскапы