Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо — узброены рух ісламскіх радыкалаў на тэрыторыі Буркіна-Фасо, які разнарнуўся ў 2015 годзе.
Ход падзей З 2015 года на тэрыторыі краіны пачалі актыўную дзейнасць арганізацыі «Ісламская дзяржава» «Ансар уль-Іслам» і «Аль-Каіда». Іх узнікненне тут абумоўлена прысутнасцю ісламарадыкалаў у суседнім МаліНовый фронт кремля: как Буркина-Фасо стала целью ЧВК «Вагнер». Першы інцыдэнт адбыўся 23 жніўня, калі ва Урсі быў смяротна паранены адзін жандарм. Як мяркуецца, за нападам стаяла групоўка «Бока Харам»Burkina Faso: une brigade de gendarmerie attaquée à Oursi, RFI, 25 août 2015.Attaque dans le nord du Burkina: un gendarme décède de ses blessures , Mali Actu avec AFP, 25 août 2015..
Першапачаткова паўстанцы рабілі асобныя напады, напрыклад, на касцёлы. З 2019 года яны актыўна захоплівалі шырокія тэрыторыі для стварэння «халіфата». Каб выгнаць непажаданае грамадзянскае насельніцтва, ісламісты пачалі блакаваць дарогі, разбураць інфраструктуру, запалохваць і ладзіць масавыя пакаранні смерцю некамбатантаў. З-за дзейнасці баевікоў у некаторых правінцыях быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча. У лістападзе 2021 года пасля таго, як тэрарысты забілі 49 вайскоўцаў і 4 мірных жыхароў ля залатой шахты на поўначы краіны, у Буркіна-Фасо ўспыхнулі масавыя пратэсты. Пратэстоўцы выказвалі незадаволенасць недастатковым узроўнем бяспекі і дрэнным забеспячэннем Узброеных Сіл харчаваннем. У выніку пратэстаў з пасады сышоў прэм’ер-міністр Зэрба Ласіна.
На гэтым фоне ў ноч з 23 на 24 студзеня 2022 года быў зрынуты прэзідэнт Рок Кабарэ, а ўлада перайшла да ваеннай хунты «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне». Орган узначаліў падпалкоўнік Поль-Анры Сандаага Даміба. Пераварот першапачаткова падтрымліваўся многімі жыхарамі. Аднак новы рэжым таксама не змог справіцца з экстрэмістамі і нават саступіў некаторыя рэгіёны джыхадзістам і іншым баевікам. Да верасня 2022 года амаль 40% тэрыторыі Буркіна-Фасо кантралявалася недзяржаўнымі сіламі. Тым часам Даміба звольніў міністра абароны і заняў гэтую пасаду сам. Грамадская падтрымка хунты знізілася.
26 верасня калона забеспячэння, якая накіроўвалася ў абложаны паўночны горад Джыба, трапіла ў засаду паўстанцаў. Падчас сутыкнення адзінаццаць салдат загінулі, а 50 грамадзянскіх асоб былі выкрадзены. Здарэнне яшчэ больш падарвала давер грамадскасці да ўрада Дамібы. З гэтай нагоды адбылася чарговая гвалтоўная змена ўлады, і кіраўнікоў дзяржавы стаў капітан Ібрагім Траорэ.
У жніўні 2024 года, у сувязі з набліжэннем ісламістаў да горада Кая, які ўяўляў сабой апошнюю лінію абароны сталіцы краіны Буркіна-Фасо Уагадугу, урадавыя войскі нанялі жыхароў дэпартамента Бурсалаго для будаўніцтва абарончых збудаванняў. Аднак баевікі напалі на іх і забілі да 200 чалавек.
Замежны ўдзел З самага пачатку ўзброеных сутыкненняў ўлады карысталіся французскай ваеннай дапамогай, але з часам урад, вайскоўцы і грамадскасць пачалі крытыкаваць Парыж з-за неэфектыўнай падтрымкі. У якасці альтэрнатывы французам кіраўніцтва разглядала магчымасць прыцягнення расійскай ПВК «Вагнер».
Ахвяры і бежанцы У перыяд з 2015 па 2020, паводле звестак Абсерваторыі за дэмакратыю і правы чалавека, было забіта 436 і паранена 310 вайскоўцаў. 1219 грамадзянскіх асоб забіта і 349 паранена ад дзеянняў з боку джыхадзістаў. Яшчэ 588 забіта і невядомая колькасць паранена ад дзеянняў з боку ўрадавай арміі. Страты радыкалаў абсерваторыяй не публікавалісяAttaques djihadistes au Burkina: 1650 civils et militaires tués en cinq ans, Le Figaro avec AFP, 24 juin 2020..
У 2021 годзе, як паведамлялася, ад дзеянняў тэрарыстаў загінула больш за 2 тысячы мірных жыхароў.
Адначасова на фоне сутыкненняў у краіне выбухнуў адзін з самых хуткарослых крызісаў унутранага перасялення. За той жа 2021 год 682 000 грамадзян, пераважна жанчын і дзяцей, збеглі са сваіх дамоў у больш бяспечныя месцы. Да лета 2022 года колькасць унутраных перасяленцаў у Буркіна-Фасо ўзрасла да 1,9 млн чалавек.
Гл. таксама Ісламісцкі мяцеж у Мазамбіку Паўстанне джыхадзістаў у Нігеры Разня ў Салхане і Тадар’яце (2021)
Катэгорыя:Гісторыя Буркіна-Фасо Катэгорыя:Ісламісцкі тэрарызм