Іосіф Ісакавіч Гарэлік (, Бабруйск, Бабруйскі павет, БССР — ) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1966), прафесар. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся 3 снежня 1921 года ў Бабруйску.
У 1944 годзе скончыў Ленінградскі юрыдычны інстытут, у 1947 годзе — аспірантуру гэтага інстытута.
У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крымінальна-прававая ахова асабістай уласнасці грамадзян. Крадзеж». Абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Злачынствы небяспечныя для жыцця і здароўя (пастаўленне ў небяспеку і пакіданне ў небяспецы)» адбылася ў 1965 годзе ў Ленінградскім універсітэце.
Працаваў у судовых органах Беларускай ССР, Мінскім юрыдычным інстытуце (з 1947), на юрыдычным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1955—1992, прафесар кафедры крымінальнага права).
Навуковыя інтарэсы: крымінальнае права; гісторыя права; прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.
Аўтар звыш 80 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, навукова-практычныя каментарыі крымінальнага заканадаўства, артыкулы. Аўтар і рэдактар двухтомнага падручніка «Крымінальнае права БССР» (1978), вядучы аўтар сямі выданняў навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэкса БССР. Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук.
Многія гады з’яўляўся членам Навукова-кансультатыўнага савета Вярхоўнага Суда БССР, удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Крымінальнага кодэкса БССР 1960 года, унёс уклад у распрацоўку Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года.
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені і інш.
Бібліяграфія Правовые аспекты пересадки органов и тканей. — Минск, 1961. Преступления, опасные для жизни и здоровья (поставление в опасность и оставление в опасности) : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Горелик Иосиф Исаакович. — Ленинград, 1965. Квалификация преступлений опасных для жизни и здоровья — Минск: «Вышэйшая школа», 1973. Уголовное право БССР: учебник : в 2 т. Т. 1. Часть Общая / И. И. Горелик [и др.]; под ред. И. И. Горелика. Минск, Вышэйшэйшая школа, 1978. 334 с.; Уголовное право БССР: учебник : в 2 т. Т. 2. Часть Особенная / И. И. Горелик [и др.]; под ред. И. С. Тишкевича. Минск : Вышэйшэйшая школа, 1978. 334 с. Применение уголовного законодательства в судебной практике БССР. — Минск: Изд-во БГУ, 1982. Избранные труды / И. И. Горелик. – Минск : ЮрСпектр, 2021. – 480 с. – (Наследие права).
Крыніцы
Літаратура Цішкевіч, І. С. Творчага даўгалецця! / І. С. Цішкевіч // Беларускі універсітэт. — 1971. — 2 снежня (N 35). — C. 3.
Гарэлік Іосіф Ісакавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаунага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 58—59. Гарэлік Іосіф Ісаакавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Минск, 2015. — С. 136. Гарэлік Іосіф Ісакавіч // Памяць : Бабруйск. — Мінск, 1995. — С. 721. Горелик Иосиф Исаакович / А. А. Яновский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 298.
Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў