Уладзімір Васілевіч Про́хараў (нар. , , Омская вобласць, Расія) — беларускі кампазітар.
Біяграфія Скончыў у 1976 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Глебава). 3 1981 года выкладае ў музычных навучальных установах Мінска.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1977 года.
Творчасць Працуе ў розных жанрах. Аўтар музыкі да спектакляў, пастаўленых у лялечных тэатрах Беларусі: дзяржаўныя тэатры — «» С. Маршака, «Гадзіннік з зялюляй» С. Пракоф’евай, «Доктар Айбаліт» (усе 1980), «38 папугаяў» (1985), «Церам-церамок» Маршака (1986); у абласных тэатрах: Гродзенскім — «Сіндбад-мараход» і (1981), «Насарог і Жырафа» Х. Гюнтэра (1983), «Кацяня па мянушцы Гаў» Остэра, «Калі рамонак расцвітае» Р. Москава, «Балада пра белую вішню» С. Клімковіч (усе 1984); Брэсцкім — «Збанок-гаварун» А. Абу-Бакара (1982), «Іншаземец у Рыме» В. Маслава (1985), «Кот у ботах» Г. Уладычынай (1986), «…Забыць Герастрата!» Р. Горына (1989); Мінскім абласным тэатры лялек «Батлейка» (Маладзечна) — «Прывітанне для мартышкі» Остэра (1990), «Казкі Несцеркі» А. Туравай (1991), «Свята Ражаство радасць прынясло» І. Сідарука (1992); а таксама да спектакляў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі — «Бабскае царства» паводле (1984), «Іван-ды-Мар’я» У. Гольдфельда (1986).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя