«Крыштальная Паўлінка» — прыз, найвышэйшая ўзнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Заснаваны ў 1991 годзе. Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт тэатра Беларусі і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў тэатральнага мастацтва і гледачоў.
Прысуджаецца, як правіла, штогод у адным экземпляры. Прыз «Крыштальная Паўлінка» мае выгляд дзяўчыны з купальскім вянком, зробленую з крышталя па індывідуальным заказе. Разам з прызам уручаюцца дыплом і грашовая прэмія. Атрымаць прыз можна толькі адзін раз.
Прапановы па кандыдатурах на атрыманне прыза прымаюцца ад калектываў тэатраў Беларусі, студый, асацыяцый, тэатральных клубаў, а таксама ад членаў Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Рашэнне аб узнагароджванні прызам прымае Рада Беларускага саюза тэатральных дзеячаў шляхам тайнага галасавання.
Уручаецца прыз, як правіла, на святкаванні Міжнароднага дня тэатра — 27 сакавіка.
Уладальнікі Прыза 1992: Стэфанія Станюта 1993: Расціслаў Янкоўскі 1994: Зінаіда Канапелька 1995: Наталля Гайда 1996: Аляксандра Клімава 1997: Барыс Герлаван 1998: Аркадзь Саўчанка 1999: Валерый Раеўскі 2000: Фёдар Шмакаў 2001: Лілія Давідовіч 2002: Святлана Акружная 2003: Вольга Клебановіч, Міхась Пятроў 2004: Марыя Захарэвіч 2005: Людміла Лаўрыновіч (Корхава) 2006: Генадзь Аўсяннікаў, Віктар Чарнабаеў 2007: Арнольд Памазан 2008: Міхаіл Дружына 2009: Бэла Масумян 2010: Генадзь Гарбук 2011: Вера Кавалерава 2012: Валянцін Елізар’еў, Наталля Руднева, Аляксандр Ткачонак 2013: Барыс Луцэнка 2014: Тадэвуш Кокштыс 2015: Уладзімір Пятроў 2017: Тамара Ніжнікава, Барыс Барысёнак
Спасылкі «Крыштальная Паўлінка» на сайце Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя:1991 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у культуры і мастацтве