Мікалай Віктаравіч Смірноў — беларускі ваенны ўрач-афтальмолаг. Палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2003)Смирнов Николай Викторович .
Біяграфія
Прафесійную адукацыю атрымліваў у Харкаўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Саратаўскім ваенна-медыцынскім інстытуце і Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Санкт-Пецярбургу.
Больш за 17 гадоў з’яўляўся галоўным афтальмолагам Узброеных Сіл РБ. Палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы. Удзельнік шэрагу міжнародных канферэнцый, з’ездаў афтальмолагаў.
Выканаў больш за 4000 аперацый на органах зроку.
Катэгорыя:Афтальмолагі Беларусі Катэгорыя:Афтальмолагі СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Палкоўнікі медыцынскай службы (Беларусь)