Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2022—2024).

Біяграфія У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

З 2011 па 2018 год працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў Мінску. З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода.

3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

27 чэрвеня 2024 года прызначаны паслом Беларусі ў Расійскай ФедэрацыіЛукашэнка назначыў Рагожніка паслом у Расіі.

З 15 студзеня 2026 года — старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі