Ірына (Іраіда) Міхайлаўна Лапцева — беларуская ўрач-пульманолаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2008)Лаптева Ирина Михайловна . Галоўны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі БеларусьГлавный пульмонолог Ирина Лаптева: «Чтобы найти причину болезни, приходится разговаривать с пациентами годами» .
Біяграфія Скончыла ў 1969 годзе Варашылаўградскі медыцынскі інстытут.
З 1969 года да 1977 года працавала ў Варашылаўградскім супрацьтуберкулёзным дыспансеры ўрачом-фтызіятрам, лекарам функцыянальнай дыягностыкі.
Навуковая дзейнасць У 1977 годзе паступіла ў завочную аспірантуру на кафедры фтызіятрыі Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1982 годзе на тэму: «Роля у лячэнні хранічнага ў хворых на туберкулёз лёгкіх».
З 1977 па 2016 гады працавала ў якасці вядучага навуковага супрацоўніка, а затым — кіраўніка клінічнага аддзела пульманалогіі ў РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі.
Пад кіраўніцтвам Лапцевай І. М. абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый, прысвечаных актуальным праблемам дыягностыкі і лячэння цяжкай бронхалёгачнай паталогіі: бранхіяльнай астме, ХАХЛ, кардыярэспіраторным праблемам, лёгачнай рэабілітацыі, у т.л., распрацоўцы і ўкараненню рэжымаў метаду спелеатэрапіі ў Рэспубліканскай бальніцы спелеатэрапіі.
З’яўляецца аўтарам больш за 200 публікацый у навуковых рэцэнзуемых часопісах і зборніках навуковых прац, з іх: 38 у замежных выданнях, 28 метадычных рэкамендацый і інструкцый па прымяненні, патэнта на вынаходства «Спосаб лячэння дыхальнай недастатковасці».
З’яўляецца членам Еўрапейскага і Беларускага рэспіраторных таварыстваў.
Узнагароды У 2000 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», у 2009 годзе атрымала званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь», у 2016 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «За заслугі ў галіновай прафсаюзнай арганізацыі».
Катэгорыя:Пульманолагі Беларусі Катэгорыя:Пульманолагі СССР Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі Катэгорыя:Фтызіятры СССР Катэгорыя:Выпускнікі Луганскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта