Шчакавіца (укр. Щекавиця) (або Скавыка, Алегіўка, Алегава Магіла) — гара ў Кіеве над Падолам, якая мае гістарычнае значэнне.
Адна з чатырох гор, якія размяшчаюцца за Падолам, агінаючы яго з паўднёвага захаду і цягнучыся адной лініяй. Знаходзіцца між гарамі Старакіеўская і Юркавіца. Упершыню згадваецца ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў» у сувязі з заснаваннем Кіева. Адлюстраваная ў летапісе легенда выводзіць паходжанне яе назвы ад імені Шчэка — брата заснавальніка Кіева КіяПолное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению Археографическою коммиссиею. — Т. 2: Ипатьевская летопись. Т. 2 [Текст]. — Санкт-Петербург : Тип. М. А. Александрова, 1908. — С. 6.. Згодна з іншай легендай тут быў пахаваны кіеўскі князь Алег, з прычыны чаго яшчэ за часамі летапісца Нестара, на гару пашырылася назва Алегава МагілаПолное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению Археографическою коммиссиею. — Т. 2: Ипатьевская летопись. Т. 2 [Текст]. — Санкт-Петербург : Тип. М. А. Александрова, 1908. — С. 22..
Назва Скавыка (Скавіка) фіксуецца 1658 г. у данясенні маскоўскага ваяводы Дзмітрыя Шарамецьева і можа быць вынікам уплыву перасяленцаў з Маскоўскай дзяржавыКлимовский, С. И. Замковая гора в Киеве : пять тысяч лет истории / С. И. Климовский. — Киев : Стилос, 2005. — С. 20..
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Кіева Катэгорыя:Геаграфія Кіева