Аматарская хімія або дамашняя хімія — занятак хіміяй як хобі. Аматарская хімія звычайна праводзіцца з дапамогай любых хімічных рэчываў, якія ёсць у дамашняй гаспадарцы. Яе не трэба блытаць з падпольнай хіміяй, якая ўключае незаконную вытворчасць наркотыкаў.
Вядомыя хімікі-аматары
Піянер Інтэрнэту Вінтан Серф, сузаснавальнік Intel Гордан Мур і сузаснавальнік Hewlett Packard Дэвід Пакард усе былі хімікамі-аматараміSilberman S. Don’t Try This at Home // Wired. — 2006 Брытанскі неўролаг Олівер Сакс у юнацтве быў захопленым хімікам-аматарам, што нават апісана ў яго мемуарах «Дзядзька Вальфрам: Успаміны пра хімічнае дзяцінства»Sacks O. Uncle Tungsten: Memories of a Chemical Boyhood. — 2001. — Vintage Books ISBN 0-375-40448-1 Хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Лайнус Полінг у юнацтве займаўся хіміяй як аматарGoertzel R. Linus Pauling: A Life in Science and Politics. — 1995. ISBN 0-465-00672-8 Сузаснавальнік Wolfram Research Тэадор Грэй з’яўляецца заўзятым хімікам-аматарам і калекцыянерам элементаў. Таксама ён мае асабістую калонку ў часопісе Popular Science, дзе паказвае свае хатнія эксперыментыhttp://www.popsci.com/category/tags/theodore-gray Брытанскі кампазітар Эдвард Элгар займаўся аматарскай хіміяй у лабараторыі, пабудаванай у яго садзеSir Edward William Elgar; Amateur Chemist-Composer Морыс Уорд, цырульнік і хімік-аматар, які вынайшаў цеплаізаляцыйны матэрыял пад назвай Starlite.
Літаратура Thompson R. Illustrated Guide to Home Chemistry Experiments.-2008. −432 p. ISBN 978-0596514921
Катэгорыя:Хімічная адукацыя Катэгорыя:Папулярызацыя навукі Катэгорыя:Грамадзянская навука Катэгорыя:Хімія