Сэр Майкл Томас Самарэ (; , Рабаул, Новая Брытанія — ) — палітык Папуа — Новай Гвінеі, неаднаразова — прэм’ер-міністр краіны, у тым ліку першы пасля яе незалежнасці.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і паліцэйскага сяржанта. Быў старэйшым з дзяцей у сям’і (у Людвіга Самарэ было 4 жонкі і 6 дзяцей). Пачатковую адукацыю атрымаў у японскай школе падчас Другой сусветнай вайны, навучыўшыся чытаць, пісаць і лічыць на японскай мове. Скончыў школу ў Аўстраліі ў 1957 годзе. Затым выкладаў у некалькіх пачатковых і сярэдніх школах на радзіме.

Быў адным з 35 жыхароў Папуа — Новай Гвінеі, якія прайшлі паскораны курс для паступлення на дзяржаўную службу. У выніку стаў адным з нямногіх жыхароў Папуа-Новай Гвінеі, якія валодалі англійскай мовай. Атрымаў кваліфікацыю перакладчыка Заканадаўчай рады (орган улады, складзены, пераважна, з белага насельніцтва).

Працаваў на радыё ў Веваку. Звольнены адтуль, у 1968 годзе быў абраны ў палату сходу краіны, якая была тады калоніяй Аўстраліі, і ўступіў у апазіцыю, стаўшы яе лідарам і заснаваўшы партыю Пангу. Пасля выбараў у 1972 годзе сфарміраваў кааліцыйны ўрад, у 1973 годзе, пасля прадастаўлення аўтаноміі, стаў галоўным міністрам краіны. У 1975 годзе спрыяў прыняццю канстытуцыі Папуа — Новай Гвінеі і прадастаўленню краіне незалежнасці.

16 верасня 1975 года стаў першым прэм’ер-міністрам незалежнай краіны. 11 сакавіка 1980 года пасля вотуму недаверу ў парламенце страціў пасаду, 2 жніўня 1982 года зноў стаў прэм’ер-міністрам да 21 лістапада 1985 года. З 5 жніўня 2002 года да 4 красавіка 2011 года (з перапынкам у снежні 2010 — студзені 2011 гадоў) — зноў прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі ад партыі Нацыянальнага альянсу.

Яго вялікая цікавасць да нацыянальнай культуры прывяла да таго, што Самарэ быў у 1969 годзе абраны старшынёй рады папячыцеляў Музея Папуа — Новай Гвінеі.

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа Катэгорыя:Кавалеры Пашаны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Лагоху Катэгорыя:Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы Катэгорыя:Міністры замежных спраў