Аляксандр Андрэевіч Бова (нар. 1955) — беларускі ваенны ўрач-тэрапеўт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009). Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Палкоўнік медыцынскай службыБова, Александр Андреевич (род. 1955) .
Біяграфія
Начальнік кафедры ваенна-палявой тэрапіі ваенна-медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўны тэрапеўт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
Аўтар манаграфіі, больш за 500 друкаваных работ, у т. л. 12 падручнікаў і 286 навучальна-метадычных дапаможнікаў, 6 патэнтаўБова Александр Андреевич .
Навуковыя інтарэсы: кардыялогія, недыферэнцыраваная дісплазія злучальнай тканкі.
Бібліяграфія
Гастродуоденальные заболевания и Helicobacter pylori-инфекция: вопросы практического врача : методические рекомендации / А. А. Бова. ― Минск, 2010. (1Н//233920(039))
Літаратура
Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Минск, 2001. — С. 176 Ишутин, О.С. Военно-медицинское образование в Республике Беларусь. История и современность. Т. 2 : История создания и деятельности военно-медицинского факультета в Минском государственном медицинском институте, учреждении образования "Белорусский государственный медицинский университет", 1995—2020 гг. : к 25-летию создания факультета / О. С. Ишутин. — 2020. — С.372-379
Катэгорыя:Палкоўнікі медыцынскай службы (Беларусь) Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі